беларуская

Кантакт да рэдакцыі

Пачынаючы з 1999 года, кожны дзень www.oknonet.pl  стварае карціну дасягненняў амаль 200 тысячнай групы людзей, звязаных з вельмі цікавай прадукцыяй будаўлянай сталяркі.  Карціну іх адвагі, крэатыўнасці  і цяжкай працы.  Грунтуючыся на падзеле на 7 сектараў, дзякуючы энергіі 3х рэгіянальных рэдакцый і замежнай рэдакцыі, мы імкнемся зазірнуць у кожны галіновы закутак, паказваючы ўвесь спектр нашай галіны. Ад індывідуальных прадпрымальнікаў да сусветных канцэрнаў, ад простых прылад да самых сучасных адкрыццяў.  Штодня мы папаўняем беспрэцэндэнтную ў сваёй дакладнасці базу прадуктаў, фірм і публікацый. Удалае спалучэнне дзелавой і журналісцкай форм на працягу шматлікіх гадоў забяспечвае нам паслядоўнае дасягненне мэты. А ёю з'яўляецца стварэнне партала, якога яшчэ не было. Збор у адным чытацкім месцы такой колькасці галіновых ведаў аб людзях, фірмах і прадуктах, якога не пасаромілася бы любая энцыклапедыя. Мы ўдзячныя галінавікам, што "перайшлі на свой бок" і вылучылі www.forum.oknonet.pl , як месца адкрытага, часам цяжкага галіновага дыялогу. Дзякуем Вам за падтрымку і зацікаўленасць.

Дзякуючы дакладнай статыстыцы мы ведаем, што ў 2008 годзе лічба так званых непаўтаральных карыстальнікаў перавысіла 500 тыс.. Зарэгістравана больш 970 тысяч наведванняў, што прывяло да каля 4,2 мільёнаў адкрыццяў падстаронак. Аднак найважнейшым для нас з'яўляецца лічба, якая вызначае так званую "цвёрдую мэтавую групу". Чытачы, якія наведваюць www.oknonet.pl не меней 12 раз у год складаюць групу больш за 100 тыс. чалавек!

Не меней ганарымся мы і тым фактам, што, па інфармацыі ад Алекса, сярэдні час знаходжання на партале перавышае гэты паказчык на сайтах onet.pl або wp.pl, а ў маі 2009 г. мы нават апярэдзілі  сайт www.nasza-klasa.pl!

Усім Вам вялізнае дзякуй, дзякуем за прызнанне і крытычныя заўвагі, якія дазваляюць нам развівацца далей. Дзякуючы ўсім Вам мы дасягнулі такой высокай пазіцыі ў сусветным Інтэрнэце. На вядомай старонцы http://alexa.com/data/details/traffic_details?url=oknonet.pl  можна атрымаць інфармацыю аб большасці старонак з пункту гледжання геаграфіі іх наведвальнасці. Мы зробім усё, каб Вы засталіся з намі назаўжды.